Беларуская Служба

Еўрапарламент заклікаў краіны ЕС узмацніць санкцыі супраць беларускага рэжыму за яго рэпрэсіі

19.09.2024 14:13
Адпаведную пастанову дэпутаты прынялі на сесіі ў Страсбургу.
.
.PAP/EPA/TERESA SUAREZ

Яны напісалі пра сваю занепакоенасць становішчам палітвязняў, у тым ліку журналіста і дзеяча польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута.

Без права на кантакт, з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем, падвергнутыя ізаляцыі, жорсткаму абыходжанню і катаванням - так напісалі ў рэзалюцыі еўрадэпутаты пра становішча палітвязняў, у тым ліку Анджэя Пачобута. Яны падкрэслілі, што сярод больш чым 1300 палітычных зняволеных многія ўтрымліваліся ў небяспечных для жыцця ўмовах, а некаторыя памерлі ў турмах.

Дэпутаты зноў звярнуліся да ўладаў у Мінску з заклікам неадкладна і безумоўна вызваліць усіх незаконна затрыманых. Акрамя закліку ўзмацніць санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў і кампаній-супрацоўнікаў, гучыць таксама заклік прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці за ўчыненыя злачынствы.

ав