Беларусь супрацоўнічала з Данецкай вобласцю, калі тая была ў складзе Украіны, і "ў гэтыя складаныя, цяжкія часы з тых часоў" не адмовілася ад гэтага супрацоўніцтва, гатова працягваць яго і цяпер. Аб гэтым заявіў 19 верасня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком акупаванага Расіяй украінскага рэгіёну Дзянісам Пушыліным.
“Мы вашых дзетак заўсёды прымаем сюды на лячэнне, адпачынак. Яны вельмі задаволены. Праўда, мяне ледзь у суд нейкі не зацягнулі, што мы крадзем, аказваецца, вашых дзяцей. Ну дык я прапанаваў і Украіне, і амерыканцам: калі ласка, прыязджайце, знайдзіце хоць адно ўкрадзенае дзіця. Гэта не нашы прынцыпы”, - сказаў ён.
Пушыліна ён запэўніў у тым, што Беларусь будзе супрацоўнічаць з "ДНР", "абсалютна не парушаючы ніякія міжнародныя нормы і нормы нашых узаемаадносін".
Позірк/ав