Беларуская Служба

25 верасня зноў пачнуць судзіць Змітра Дашкевіча

20.09.2024 15:28
Актывіст адбывае пакаранне па  абвінавацілі за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.
Зміцер ДашкевічFoto: YouTube/screen/ТОК/TALK

Суд Першамайскага раёна Мінска 25 верасня пачне разгляд справы палітзняволенага Змітра Дашкевіча. Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кулік, паведаміла «Вясна».


Змітру інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце - 3 гады «хатняй хіміі».

Актывіст мусіў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК. Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. У гэтым траўні супраць яго распачалі новую крымінальную справу.

аз

Асуджанага актывіста Змітра Дашкевіча зноў судзяць па двух крымінальных артыкулах

18.09.2024 17:31
Асуджанага на 1,5 гады калоніі актывіста Змітра Дашкевіча судзяць за грубае парушэнне парадку (артыкул 342 КК) і злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК).