Беларуская Служба

104 палітвязні, якія знаходзяцца за кратамі, у цяжкім стане здароўя

20.09.2024 17:33
Агулам, паводле праваабаронцаў, як мінімум 224 палітвязні, знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праваабаронцам вядома не менш чым пра 224 палітвязняў, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы, паведаміла «Вясна».

Сярод іх:

• 104 чалавекі ў цяжкім стане здароўя;

• 45 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);

• 36 шматдзетных маці і бацькоў;

• 11 чалавек з інваліднасцю;

• 16 чалавек з ментальнымі разладамі;

• Вядома пра, як мінімум, 5 сем’яў, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.

Самы старэйшы з палітвязняў - 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёва, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.

аз

25 верасня зноў пачнуць судзіць Змітра Дашкевіча

20.09.2024 15:28
Актывіст адбывае пакаранне па  абвінавацілі за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.