Беларуская Служба

У Беларусі абмежаваны доступ да 5 тысяч экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў - Мінінфарм

20.09.2024 18:32
Агулам, паводле ведамства, рашэнні аб абмежаванні доступу, прынятыя ў дачыненні да 14 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:madartzgraphics/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі абмежаваны доступ да 5 тысяч экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў, заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў на пленарным пасяджэнні міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Міжнародныя стандарты ў выбарчым працэсе: вопыт і перспектывы развіцця», паведаміла дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

«Міністэрства інфармацыі на 1 верасня 2024 года прыняло рашэнні аб абмежаванні доступу амаль да 14 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў, з якіх больш за 5 тысяч былі прызнаныя экстрэмісцкімі», - распавёў міністр.

Паводле яго, за перыяд са студзеня 2015 года па студзень 2020-га доступ быў абмежаваны да 400 рэсурсаў, а з 1 студзеня 2020 года па верасень 2024 года - да 5000.

аз

У Расіі «Белсат» прызналі непажаданай арганізацыяй

13.09.2024 14:45
У Беларусі канал «Белсат» яшчэ ў 2021 годзе прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.