Беларуская Служба

Будынак закрытага прыватнага ўніверсітэта ў Мінску выставілі на продаж

23.09.2024 12:30
Колькі просяць за будынак у самым цэнтры Мінска? Таргі адбудуцца 8 кастрычніка.
         - . : https:news.zerkalo.ioeconomics78972.html?c
Будынак былога прыватнага ўніверсітэта «БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій». Читать полностью: https://news.zerkalo.io/economics/78972.html?c Фота: ipmtorgi.by

Адну са старэйшых прыватных ВНУ «БІП - Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій», аб закрыцці якога стала вядома сёлета, выставілі на аўкцыён. Яго пачатковы кошт - 870 тысяч долараў, паведамляе «Люстэрка» са спасылкай на пляцоўку «ІПМ-Таргі».

Будынак былой ВНУ знаходзіцца на вуліцы Замкавай 33 на Ракаўскім прадмесці - у самым цэнтры Мінска. У аб'яве ён фігуруе як пяціпавярховае «памяшканне адукацыйнага, выхаваўчага і навуковага прызначэння» плошчай у больш за 817 квадратных метраў.

Для ўдзелу ў таргах пакупнік павінен унесці задатак на 43,5 тысячы долараў, яму трэба будзе заплаціць узнагароду арганізатару таргоў у памеры 2% ад кошту лота і 400 рублёў затрат. Такім чынам, выніковая сума нават у выпадку пакупкі па мінімальна магчымым кошце перавысіць 900 тысяч долараў. Таргі адбудуцца 8 кастрычніка.

Нагадаем, пра закрыццё прыватнай ВНУ «БІП - Універсітэт права і сацыяльных тэхналогій», адной са старэйшых у Беларусі, стала вядома ў сярэдзіне чэрвеня. У сакратарыяце рэктара «Люстэрку» паведамілі, што такое было рашэнне заснавальнікаў. Студэнтаў было вырашана перавесці ў іншыя ВНУ.

Усяго праз некалькі дзён з'явілася інфармацыя аб закрыцці яшчэ адной камерцыйнай ВНУ - Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД). Акрамя таго, у Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва заявілі, што не будуць набіраць першакурснікаў, астатнія студэнты прадоўжаць вучобу.

аз