Беларуская Служба

FIDE адмовілася здымаць санкцыі з беларускіх шахмат

23.09.2024 14:03
За адмену абмежаванняў прагаласаваў 21 дэлегат, супраць гэтага быў пададзены 41 голас.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Steve Buissinne/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міжнародная федэрацыя шахмат (FIDE) пакінула ў сіле санкцыі ў дачыненні да расійскіх і беларускіх спартсменаў. Галасаванне па гэтым пытанні прайшло на генеральнай асамблеі арганізацыі ў Будапешце, паведамляе «Позірк».



За адмену абмежаванняў прагаласаваў 21 дэлегат, супраць гэтага быў пададзены 41 голас. Пры гэтым 66 галасамі прынятае рашэнне аб правядзенні федэрацыяй кансультацый з Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) і міжнародным паралімпійскім камітэтам (МПК) па магчымым допуску да камандных спаборніцтваў расійскіх і беларускіх шахматыстаў да 12 гадоў і гульцоў з абмежаванымі магчымасцямі.

28 лютага 2022 года Міжнародная федэрацыя шахмат дапусціла расіян і беларусаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе і наклала забарону на правядзенне турніраў пад сваёй эгідай на тэрыторыі дзвюх краін.

16 сакавіка таго ж года міжнародная федэрацыя забараніла расійскім і беларускім шахматыстам удзельнічаць у камандных спаборніцтвах пад сваёй эгідай. Забарона дзейнічае да 1 студзеня 2025 года.

28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, МАК заклікаў спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт аказаўся амаль у поўнай ізаляцыі.

25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартсмену нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах «толькі праз яго пашпарт».



28 сакавіка МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Пры гэтым павінен быць выкананы шэраг умоў. Беларускія і расійскія атлеты могуць спаборнічаць «у якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў» і толькі ў тым выпадку, калі яны «актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеянняў» і не маюць дзейных кантрактаў з сілавымі і вайсковымі ведамствамі сваіх краін.

З аналагічнымі ўмовамі 8 снежня МАК дапусціў індывідуальных спартсменаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў АГ-2024 у нейтральным статусе.

аз

USAID адкрыла офіс для Беларусі ў Вільні

20.09.2024 13:30
У 2021 годзе Аляксандр Лукашэнка закрыў офіс амерыканскага агенцтва ў Беларусі.

У Беларусі стала на адзін населены пункт менш

20.09.2024 16:25
Яшчэ ў 1980 годзе ў вёсцы пражывала каля 40 чалавек.