Беларуская Служба

Супраць журналіста Сяргея Скулаўца, які з'ехаў з Беларусі, распачалі крымінальную справу

24.09.2024 10:48
Сяргей Скулавец супрацоўнічаўу Беларусі з каналам «Белсат».
Аўдыё

«Следчы камітэт распачаў супраць мяне справу. З ператрусам прыехалі да мамы, праглядзелі мабільнік, забралі яе, завезлі на мой хутар. Падрабязнасьцяў, на жаль, не ведаю зусім, але справа дакладна зьвязаная з Белсатам», — напісаў Сяргей Скулавец у сваім Facebook.

Сяргей Скулавец жыў у Брэсцкай вобласці Беларусі, з краіны з'ехаў у 2023 годзе.

Цяпер з сям'ёй ён жыве ў ЗША.

вх