З адміністрацыйных устаноў у службе занятасці на сённяшні дзень выстаўлена 28 вакансій. Востра стаіць пытанне з прыбіраннем памяшканняў і абслугоўваннем будынкаў - траціну вакансій складаюць прыбіральнікі і працоўныя па абслугоўванні будынкаў. Таксама траціну вакансій складаюць галоўныя спецыялісты. Нехапае і кіраўнічых кадраў, напрыклад, начальніка аддзела ў Вушацкім райвыканкаме і памочніка начальніка ў Чашніцкім.
Праўда разлічваць кандыдатам на высокія заробкі не давядзецца: галоўнаму спецыялісту прапануецца заработная плата ў 1 тыс. – 1 тыс. 300 рублёў да выліку падаткаў, што не дацягвае нават да сярэдняй заработнай платы ў Віцебскім рэгіёне.
І калі раней работа ў выканкамах лічылася прэстыжнай і ўладкавацца туды можна было, напрыклад, па знаёмству, то зараз праца ў дзяржструктурах цалкам дыскрэдытаваная, і выканкамам самім зараз даводзіцца шукаць работнікаў - праз службу занятасці і нават праз аб'явы ў сацыяльных сетках.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск