Сёння споўніліся 62 гады вядомаму праваабаронцу, заснавальніку і кіраўніку Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэату Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму.
За гады сваёй праваабарончай дзейнасці Алесь Бяляцкі быў адзначаны шматлікімі міжнароднымі прэміямі і ўзнагародамі. Гэта чацвёрты, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне ў 2011-2014 гадах, ужо восьмы дзень нараджэння, які праваабаронца сустракае за кратамі.
Кіраўнік «Вясны» быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Яго абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і прыгаварылі да 10 гадоў калоніі. Ні па адным з артыкулаў, якія былі выстаўленыя судом, Алесь Бяляцкі не прызнаў віны.
У снежні 2022 года, ужо знаходзячыся за кратамі, Алесь Бяляцкі быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру.
У маі 2023 года кіраўнік «Вясны» быў этапаваны ў папраўчую калонію №9 у Горках. Гэтая калонія мае дурную славу, дзе зняволеныя, асабліва паводле палітычных артыкулаў, зазнаюць сапраўдныя катаванні.
вс