Беларуская Служба

У Беларусі можа з’явіцца курорт з самым глыбокім возерам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

25.09.2024 18:55
Прадпрыемства «Граніт» у Мікашэвічах плануе стварыць з былога кар'ера возера для адпачынку.
  .
Кар'ер у Мікашэвічах.Фота: РУПП «Граніт»

У 2043 годзе запасы граніту ў Мікашэвіцкім гранітным кар’еры (Брэсцкая вобласць) скончацца і выпрацоўка глыбінёй 214 метраў запоўніцца вадой.

Гэта атрымаецца натуральным чынам, бо кар’ер мае глыбіню значна ніжэй за грунтавыя воды: як толькі перастануць адпампоўваць ваду, на яго месцы з’явіцца возера.

Прадпрыемства «Граніт», якое займаецца перапрацоўкай пароды з кар’ера, замовіла праект рэкультывацыі катлавана і стварэння побач з возерам рэкрэацыйна-спартыўнай зоны. Збіраюцца пабудаваць гатэль, амфітэатр, рыбацкую вёску, клуб надводных і падводных відаў спорт.

Праект прадставяць на аглядзе-конкурсе Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў у кастрычніку (Ерэван, Арменія).

homeldays.org/вх