Цяпер вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі адбывае тэрмін у калоніі, дзе яго здароўе імкліва пагаршаецца з-за адмовы ў элементарнай медыцынскай дапамозе. Нарвежскі Нобелеўскі камітэт рашуча асуджае гэтыя бесчалавечныя ўмовы і патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся, паведамляе @thenobelinstitute.
«Тое, што Алесь Бяляцкі адбывае тэрмін у такіх жудасных умовах — гэта глыбокая несправядлівасць, якая груба парушае яго асноўныя правы чалавека. Ён павінен быць вызвалены», — кажа Ёрген Ватне Фрыднес, старшыня Нарвежскага Нобелеўскага камітэта.