Беларуская Служба

Беларусь пакінула вядомая нямецкая кампанія Сarl Zeiss

26.09.2024 14:01
Нямецкая кампанія супрацоўнічала з падсанкцыйным БелОМА.
  Carl Zeiss AG
Сядзіба кампаніі Carl Zeiss AG у АберкохэнеAutorstwa Dwi Secundus - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=5174116

Вядомая нямецкая кампанія Сarl Zeiss выйшла з супольнага з Беларускім оптыка-механічным аб’яднаннем прадпрыемства «Цэйс-БелОМА», у якім мела 60 адсоткаў акцый.

Як паведаміла выданне planbmedia.io, кампанія Сarl Zeiss была ў першай дзясятцы вялікіх нямецкіх бізнесаў, якія арганізавалі ў 1990-х вытворчасць на тэрыторыі Беларусі.



Створанае ў 1995 годзе супольнае прадпрыемства вырабляла лінзы, механічныя кампаненты, мікраскопы і медычныя прыборы, атрымальнікамі якіх былі заводы Сarl Zeiss у Германіі, ЗША і Францыі.

Кампанія вымушана была выйсці з Беларусі пасля ўвядзення Еўрасаюзам сёлета ў чэрвені санкцый супраць іх шматгадовага партнёра, Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання (БелОМА).

Разам з тым, як адзначаецца ў публікацыі, у Беларусі працягваюць працаваць іншыя нямецкія кампаніі — Henkel, BASF, Bayer, Remondis. Некаторыя пад новымі імёнамі. Напрыклад, сетка аптычных салoнаў Fielmann стала сеткай Fielin.

Паводле звестак выдання, Германія дагэтуль займае сёмае месца сярод замежных інвестараў з 427,2 мільёна долараў прамых інвестыцый у эканоміку Беларусі.

аз