Беларуская Служба

Вольга Зазулінская намінаваная на пасаду прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы

26.09.2024 18:01
Яна заменіць на пасадзе прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольгу Гарбунову.
Вольга Зазулінская t.me/CabinetBelarus/скрыншот

Вольга Зазулінская рэкамендаваная Каардынацыйнай Радай на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Яе кандыдатура была разгледжаная на слуханнях у Каардынацыйнай Радзе і падтрыманая большасцю галасоў членаў рады.



Вольга Зазулінская – кіраўніца фонду «Краіна для жыцця», праваабаронца, каардынатарка праекта дапамогі сем'ям палітзняволеных, суарганізатарка службы «Хуткая гуманітарная дапамога».

Нагадаем, Вольга Зазулінская заменіць на пасадзе прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы кабінета Вольгу Гарбунову.

аз