Беларуская Служба

Міністр МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас канферэнцыі АБСЕ заклікаў памятаць пра палітвязняў у Беларусі

30.09.2024 17:05
Міністр МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас канферэнцыі АБСЕ у Варшаве заклікаў памятаць пра палітвязняў у Беларусі
Radosław Sikorski
Radosław SikorskiKonrad Laskowski / MSZ

Кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі падчас адкрыцця ў Варшаве канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні заявіў пра неабходнасць памятаць пра палітвязняў у Беларусі.

— Мы павінны выступіць у абарону тых, хто месяцамі знаходзіцца ў ізаляцыі ў Беларусі, Расіі ці дзе заўгодна ў свеце. У абарону тых, з кім няма кантакту, тых, хто зведвае  катаванні і прыніжаючае годнасць абыходжанне, і нават памірае ў зняволенні з-за адмовы ў медыцынскай дапамозе. Мы павінны быць голасам тых, хто адбывае большы тэрмін, чым гвалтаўнікі і забойцы, толькі таму, што яны адважыліся выказаць сваю апазіцыю, — сказаў палітык.

Сікорскі таксама раскрытыкаваў Расію за працяг практыкі вывазу ўкраінскіх дзяцей. Гэта роўна генацыду, заявіў міністр замежных спраў Польшчы:

— Масква спрабуе пазбавіць Украіны самага каштоўнага рэсурсу — наступнага пакалення. Гвалтоўнае перамяшчэнне і дэпартацыя дзяцей з'яўляецца генацыдам. Гэта пацвердзіла Парламенцкая асамблея Рады Еўропы ў адной са сваіх апошніх рэзалюцый. Я нагадаў пра гэта падчас свайго выступу ў Радзе бяспекі ААН на мінулым тыдні. Усе вінаватыя павінны панесці адказнасць за свае злачынствы і прыцягнуць да адказнасці.

Варшаўскую канферэнцыю АБСЕ па чалавечым вымярэнні байкатуюць Расія і Беларусь. Гэта робіць немагчымым арганізацыю мерапрыемства, якое б дазволіла рэалізаваць дамоўленасці.

Канферэнцыя АБСЕ працягнецца да 11 кастрычніка.

IAR/вх