Еўрапейскі парламент сёння выбраў кіраўніка Дэлегацыі па Беларусі. Ім стала дэпутатка Еўрапарламенту ад Польшчы Малгажата Гасеўска. Палітык з’яўляецца членам фракцыі кансерватараў і рэфармістаў у ЕП, а ў Польшчы выбраная ад кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць».
Малгажата Гасеўска здаўна ангажуецца ў беларускія справы, у тым ліку ў абарону польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Яна неаднаразова наведвала Беларусь.
У польскай палітыцы 58-гадовая Малгажата Гасеўска – з пачатку 1990 гадоў. У 2005 годзе была ўпершыню выбраная ў Сейм Польшчы, у 2019-2023 гадах была намесніцай старшыні ніжняй палаты польскага парламенту.
вс