Беларуская Служба

Мастака Аляксея Кузьміча перавялі з дэпартацыйнага цэнтра ў Парыжы пад хатні арышт

06.10.2024 12:31
Аляксей Кузьміч быў затрыманы 23 верасня ў Парыжы пасля перфомансу «Insemenation».
 -
Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч раскапаў магілу Вінцэнта ван ГогаFoto: Screenshot

Беларускага мастака Аляксея Кузьміча перавялі з дэпартацыйнага цэнтра ў Парыжы пад хатні арышт, пра гэта ён распавёў у размове з «Медыязона».

Яму забаранілі пакідаць Парыж, кожны дзень ён мусіць адзначацца ў паліцыі. Ён усё яшчэ застаецца абвінавачаным па крымінальным артыкуле аб вандалізме ў дачыненні да помніка архітэктуры.

Па словах мастака, суд над ім павінен адбыцца 27 лютага 2025 года.



Аляксей Кузьміч быў затрыманы 23 верасня ў Парыжы пасля перфомансу «Insemenation» («Апладненне»), падчас якога жоўтай фарбай адлюстраваў фалічны сімвал на Вандомскай калоне.

аз

Мастака Кузьміча адправілі ў СІЗА за перформанс на магіле ван Гога

01.08.2024 15:46
Паводле знаёмых Аляксея, яму пагражае дэпартацыя з Еўропы.