Беларуская Служба

Больш за 6 000 чалавек былі асуджаныя па палітычных матывах у Беларусі з 2020 года

21.10.2024 12:01
6 000  - гэта выключна тыя асуджаныя, прозвішчы якіх вядомыя беларускім праваабаронцам.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомыя прозвішчы амаль 7 400 фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі - з іх 6 013 ужо асудзілі. Амаль чвэрць з гэтых людзей - жанчыны. Як мінімум 2 336 чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі, 681 - да «хіміі».



Адзначым, што гэта толькі тыя людзі, пра якіх вядома праваабаронцам - агулам жа фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі значна больш.

аз

За наведванне палітычных працэсаў у Брэсце судзяць Віталя Чопіка

21.10.2024 11:20
Пасля затрымання мужчыну дастаўлялі ў шпіталь на хуткай са слядамі моцнага збіцця.