У Еўрапарламенце прэзентуюць пакет законапраектаў для новай Беларусі. Аб гэтым Парламенцкаму каналу заявіў Анатоль Лябедзька пасля сустрэчы з Дайніюсам Жалімасам, дэпутатам ЕП, былым старшынёй Канстытуцыйнага суда Літвы. Гэта адбудзецца ў снежні бягучага года, пад час беларускага тыдня ў Бруселі.
«Для нас, гэта не толькі бачанне, якой павінна быць Беларусь, але і арганічная частка працы па еўраінтэграцыі Беларусі. Адзін з Капенгагенскіх крытэраў, гэта адпаведнасць краіны еўрапейскаму праву», - тлумачыць дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы.
Сярод пакета законапраектаў, што будуць прэзентаваны ў Еўрапейскім парламенце - праекты законаў «Аб мясцовым самакіраванні», «Аб паліцыі”, «Аб амбудсмене».
Дайніюс Жалімас перакананы, што «акно магчымасцей для Беларусі, абавязкова, будзе, але яно не будзе бясконцым, і да яго патрэбна рыхтавацца зараз і цяпер». «Праект Канстытуцыі, законапраекты гэта ваш ключ да дзвярэй будучыні», - дадаў літоўскі еўрадэпутат.
аз