Органы пракуратуры Брэсцкай вобласці за студзень - верасень 2024 года накіравалі ў суды 266 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляе «Позірк» са спасылкай на сайт Генеральнай пракуратуры.
Адзначаецца, што гэта зроблена ў рамках «процідзеяння распаўсюду на інтэрнэт-рэсурсах інфармацыі, скіраванай на падвышэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і стварэнне недаверу да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады».
Па выніках гэтай працы «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сярод іншага прызналі кантэнт тэлеграм-каналаў і чатаў (99), старонак у «Фэйсбуку» (38), «Інстаграме» (33), «ЦікТоку» (21), «Аднакласніках» (15), «УКантакце» (14), Х (2), груп у «Вайберы» (3), ютуб-каналаў (8), сайтаў (13), а таксама кнігі (6).
аз