Беларуская Служба

«Дыяспару беларусаў свету» прызналі экстрэмісцкай у Беларусі

22.10.2024 17:44
 .
Ілюстрацыйнае фота.facebook.com/groups/diasporaby

Суд Лунінецкага раёна прызнаў групу ў фэйсбуку «Дыяспара беларусаў свету», піша «Медыязона».

Група «Дыяспара беларусаў свету» аб’ядноўвае беларусаў, якія жывуць за межамі Беларусі. На старонку ў фэйсбуку падпісана больш за 5 тысяч чалавек.

Экстрэмісцкімі таксама прызнаны група ў фэйсбуку дыяспары беларусаў у Канадзе «Belarusian Canadian Alliance / Згуртаваньне Беларусаў Канады» і тэлеграм-канал беларускай дыяспары ў Францыі з назвай LES BELARUSSES EN FRANCE.

Таксама ў «экстрэмісцкія» матэрыялы ўнесеныя тэлеграм-канал «Последний русский / The Last Russian», старонка Андрэя Вярэніча ў «Аднакласніках» і старонка ў інстаграм «Рэальная Беларусь».

вх