Беларуская Служба

Вядомая моўная школа Streamline падала дакументы на ліквідацыю

22.10.2024 13:34
Вядомая моўная школа Streamline падала дакументы на ліквідацыю.
   Streamline    .
Вядомая моўная школа Streamline падала дакументы на ліквідацыю.Фота з адкрытых крыніц

Вядомая моўная школа Streamline падала дакументы на ліквідацыю, пра гэта паведамляе Альянс расследавальнікаў Беларусі.

17 кастрычніка кампанія Навучальны цэнтр «Адукацыйныя тэхналогіі» (STREAMLINE LANGUAGE SCHOOL) падала на ліквідацыю.

Як пішуць журналісты-расследвальнікі, два тыдні таму кампанію правяраў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.  Пасля гэтага адключылі ўнутраныя серверы, платформу для кіравання бізнэсам са ўсімі прыладамі і рэсурсамі. Таксама былі заблакаваныя рахункі. Выкладчыкам не змаглі выплаціць заробак, а студэнты — аплаціць вучобу.

Моўная школа Streamline займала лідзіруючае месца ў Беларусі, больш за 15 гадоў працавала ў гэтай сферы. Згодна з сайтам кампаніі ў ёй працуе больш за 300 выкладчыкаў.

вх