БДУ за год праваліўся на некалькі сотняў пазіцый у рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету Times Higher Education 2025. Яшчэ год таму першы ўніверсітэт Беларусі ўваходзіў у групу 1201-1500, цяпер жа БДУ апусціўся ў групу 1501+, - паведамляе euroradio.
Адзінай добрай навіной для Беларусі стала ўключэнне ГрДМУ і ВДТУ ў спіс ВНУ-кандыдатаў у рэйтынг. Цяпер такі статус маюць адразу 8 беларускіх універсітэтатў: БДУІР, БДМУ, ГДМУ, ГрДУ імя Я. Купалы, ГДУ імя Ф. Скарыны і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС.
Найлепшым універсітэтам Польшчы нечакана стаў Уроцлаўскі медыцынскі ўніверсітэт, які за год абагнаў традыцыйных лідараў з Варшаўскі Універсітэт і Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве.
У топ-3 ВНУ ў свеце ўвайшлі Оксфардскі, Масачусецкі тэхналагічны і Гарвардскі ўніверсітэты.
эж