Беларуская Служба

ЦВК зацвердзіла выбарчы каляндар: на фармаванне ініцыятыўных груп адвялі тыдзень

24.10.2024 14:02
Нацыянальныя назіральнікі павінны акрэдытавацца да 20 студзеня 2025 года.
Выбарыulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзідэнты трэба падаць не пазней за 1 лістапада.

Збор подпісаў «за вылучэнне ў кандыдаты на прэзідэнта» распачнецца 7 лістапада, паведаміў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь зацвердзіла каляндарны план падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.

У сямі раздзелах каляндарнага плану ЦВК апісаныя этапы правядзення кампаніі, тэрміны фармавання тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, участкаў для галасавання, тэрміны і даты вылучэння кандыдатаў на прэзідэнта, іх рэгістрацыі, перадвыбарнай агітацыі.

Таксама планам вызначаныя накіраванне і дзейнасць нацыянальных і міжнародных назіральнікаў. Нацыянальныя назіральнікі павінны акрэдытавацца да 20 студзеня 2025 годa.

Асноўны дзень галасавання - 26 студзеня. Датэрміновае галасаванне, якое лічаць адной з крыніц масавых фальсіфікацый, пачнецца 21 студзеня.

Для арганізацыі выбараў будзе ўтворана 153 тэрытарыяльныя камісіі і больш як 5 тысяч участковых выбарчых камісій, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

Дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзідэнты неабходна падаць не пазней за 1 лістапада. Такім чынам, у патэнцыйных кандыдатаў на пасаду ёсць толькі тыдзень на іх падрыхтоўку, нагадвае «Свабода».

аз


ЦВК Беларусі правядзе пасяджэнне па «прэзідэнцкіх выбарах» 24 кастрычніка

23.10.2024 16:13
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі паводле заканадаўства павінны былі адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года, але яны пройдуць на шэсць  месяцаў раней.

Латушка заклікаў дэмакратычныя краіны заявіць пра немагчымасць выбараў у Беларусі «ў атмасферы страху і тэрору»

23.10.2024 17:21
«У Беларусі створаная атмасфера поўнага страху і тэрору, што не дазваляе казаць пра магчымасць арганізацыі свабоднай рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэзідэнта і правядзення выбарчай кампаніі», — гаворыцца ў заяве, змешчанай у тэлеграм-канале П. Латушкі.