Беларуская Служба

МУС за апошнія чатыры гады ў дзясяткі разоў павялічыў колькасць камераў відэаназірання

25.10.2024 15:13
У МУС Беларусі заявілі, што колькасць камераў відэаназірання ў Беларусі перавысіла 40 тысяч.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock/Konstantin Yolshin

Інфармацыю агучылі ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС на пасяджэнні калегіі ведамства.

Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў на калегіі пахваліўся тэхнічнымі дасягненнямі і ахопам у сачэнні за сітуацыяй.

Ён паведаміў, што за апошнія чатыры гады колькасць відэакамераў Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі павялічылася ў дзясяткі разоў і перавышае 40 тысяч адзінак.

Кубракоў адзначыў, што сістэма маніторынгу дазваляе фіксаваць парушэнні правілаў дарожнага руху ў краіне і што колькасць п’яных ДТЗ скарацілася.

Свабода нагадала вядомы факт, што з дапамогай відэаназірання сілавікі ў Беларусі адсочваюць палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі. Створана цэлая сістэма, якая дазваляе сілавым структурам ажыццяўляць больш эфектыўна пераслед удзельнікаў пратэстаў.

яс