Беларуская Служба

Мінінфарм «просіць» кнігараспаўсюднікаў пазбавіцца ад «дэструктыўнай» літаратуры

26.10.2024 07:15
Мінінфарм «просіць» кнігараспаўсюднікаў правесці чыстку кніжнай прадукцыі.
Цэнзураstevepb /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства інфармацыі 23 кастрычніка разаслала беларускім арганізацыям, якія распаўсюджваюць друкаваныя выданні, ліст з «просьбай самастойна правесці рэвізію рэалізуемых арганізацыяй друкаваных выданняў і прыбраць з продажу друкаваныя выданні, распаўсюд якіх можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».


Мінінфарм «просіць» кнігараспаўсюднікаў пазбавіцца ад «дэструктыўнай» літаратуры. Мінінфарм «просіць» кнігараспаўсюднікаў пазбавіцца ад «дэструктыўнай» літаратуры.

Мінінфарм пералічвае выданні, якія ёсць у продажы ў кнігарнях і якія непажаданыя:

«у кнігарнях, буйных гандлёвых сетках і інтэрнэт-крамах маюцца ў продажы друкаваныя выданні, якія скажаюць гістарычную праўду і справядлівасць, прапагандуюць нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны, рэлігійную нецярпімасць, гвалт, жорсткасць і парнаграфію, распальваюць варожасць і нянавісць, папулярызуюць нетрадыцыйныя для беларускага грамадства субкультуры, а таксама выданні пра палавое выхаванне дзяцей, здольныя аказаць негатыўны ўплыў на іх фізічнае і псіхічнае развіццё, сказіць уяўленне пра традыцыйныя сямейныя каштоўнасці».

Ліст за подпісам намесніка міністра інфармацыі Дзяніса Езерскага атрымалі распаўсюднікі кніг.

вх