Суд Ленінскага раёна Брэста вынес чарговы масавы прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. Шэсць чалавек асудзілі за «актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак», паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Андрэй Карчага, Сяргей Пятручык, Дзмітрый Буланаў, Таісія Літвінава і Валерый Мароз прыгавораныя лукашысцкім судом да аднаго года і шасці месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Ірына Сарока атрымала два гады «хатняй хіміі».
Паводле версіі абвінавачання, 10 жніўня 2020 года фігуранты справы ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў». Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.
За ўдзел у брэсцкіх пратэстах 10 жніўня 2020 года прыгавораныя да пазбаўлення свабоды як мінімум 77 чалавек. Пасля пэўнага зацішша напрыканцы 2023 года пачаліся новыя затрыманні за жнівеньскія пратэсты. Паводле іншага артыкулу Крымінальнага кодэкса асудзілі ўжо як мінімум 67 чалавек. Агулам - 144 чалавекі
вс