Як паведаміла «Віцебская Вясна», у судзе Шаркоўшчынскага раёна 28 кастрычніка Андрэю Буку прызначылі пяць сутак арышту паводле ч. 1 арт. 24. 23 КаАП. Як паведамілі знаёмыя актывіста, прычынай абвінавачвання стала выява ў telegram-канале.
З невядомай прычыны Андрэя Буку пакуль не адправілі за краты, а адпусцілі дадому.
Андрэй Бука стаў 13-м асуджаным па палітычных адміністрацыйных справах за ўчорашні дзень. Прычым яго прозвішча не было ў раскладзе працы суда Шаркоўшчынскага раёна, што яшчэ раз пацвярджае выснову пра свядомае прыхоўванне маштабу рэпрэсій супраць беларусаў.
яс