Беларуская Служба

Данія выдаткуе 700 тысяч еўра на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі і іх сем’яў

29.10.2024 16:54
Данія з'яўляецца членам Паўночнай Рады. Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у 76-й сесіі Паўночнай Рады.
Святлана Ціханоўская Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Ісландыю, асноўная мэта якога — удзел у 76-й сесіі Паўночнай Рады. У арганізацыю ўваходзяць Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія і Швецыя, а таксама Грэнландыя, Фарэрскія і Аландскія астравы. Галоўная задача Паўночнай Рады – садзейнічаць палітычнаму, эканамічнаму і культурнаму супрацоўніцтву паміж паўночнымі краінамі і іх парламентамі.


Акрамя ўдзелу ў пасяджэннях сесіі, беларуская лідарка сустрэнецца з міністрам замежных справаў Даніі Ларсам Лёке Расмусенам.

Напярэдадні перамоваў з Ціханоўскай паўночныя краіны пацвердзілі падтрымку «Міжнароднага гуманітарнага фонду» дапамогі беларускім палітвязням. У прыватнасці, міністр Расмусен адзначыў, што Данія выдаткуе ў 2024 годзе 5 мільёнаў дацкіх кронаў для фонду.

Раней Міжнародны гуманітарны фонд падтрымалі Нарвегія і Швецыя. За гэты год удалося сабраць больш за 2 мільёна еўра ў падтрымку фонду.

яс