У Беларусі створаць адзіную аўтаматызаваную сістэму персанальных звестак пасажыраў паветраных суднаў, паведамляе «Наша Ніва».
Сістэма будзе ўключаць інфармацыю аб усіх пасажырах авіярэйсаў, а таксама звесткі аб грамадзянах, якім забаронены ўезд у краіну. Авіякампаніі, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі, абавязаны перадаваць персанальныя даныя пасажыраў у гэтую базу.
Даныя будуць уключаць прозвішча, імя, пол, дату нараджэння, грамадзянства, звесткі дакумента, на падставе якога набыты білет, а таксама інфармацыю аб авіякампаніі, нумары рэйса, даце і часу вылету, колькасці пасажыраў на борце, найменні аэрапортаў вылету і прызначэння, код браніравання і іншыя звесткі.
Авіяперавозчыкі, падлучаныя да сістэмы, атрымаюць доступ да базы дадзеных аб грамадзянах, якім забаронены ўезд у Беларусь.
аз