Беларуская Служба

ЕП: Выбары, якія праводзяцца ў атмасферы страху і рэпрэсій не могуць лічыцца свабоднымі

30.10.2024 15:01
Бюро дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю выдала заяву аб так званых прэзідэнцкіх выбарах 2025 года ў Беларусі.
Еўрапарламент By Diliff - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35972521

«Выбары, якія праводзяцца ў цяперашняй атмасферы страху і рэпрэсій, ва ўмовах, якія супярэчаць усім міжнародна прызнаным стандартам, без магчымасці для беларусаў, якія жывуць за мяжой, рэалізаваць сваё права галасаваць і балатавацца ў якасці кандыдата на выбарах, без празрыстай сістэмы падліку галасоў і без удзелу міжнародных назіральнікаў, не могуць лічыцца справядлівымі і вольнымі», - чытаем у  звароце еўрадэпутаткі Малгажаты Гасеўскай ад імя Бюро дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю.

Зварот, які цытуе «Парламенцкі канал», зроблены з нагоды абвяшчэння аб так званых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, якія павінны адбыцца 26 студзеня 2025 года.

У ім ЕП падкрэслівае сваю непахісную падтрымку суверэнітэта і незалежнасці Беларусі, дэмакратычнага права народа Беларусі выбіраць сваіх прадстаўнікоў на свабодных і справядлівых выбарах, якія праводзяцца без умяшання, запалохванні і пад эгідай АБСЕ/БДІПЧ у поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Таксама ў звароце еўрадэпутаты заклікалі рэжым у Беларусі ў поўнай меры паважаць правы чалавека, права на свабоду аб'яднанняў, у тым ліку палітычных партый, пакласці канец усім формам рэпрэсій, пераследу і запалохванняў і вызваліць усіх палітычных зняволеных.

аз

 

Абвешчаны адбор беларусаў для стажыровак у Савеце Еўропы

24.10.2024 17:03
Рашэнне аб стварэнні кантактнай групы СЕ па Беларусі было прынятае ў верасні 2022 года.