Указам Аляксандра Лукашэнкі «Аб сацыяльнай падтрымцы» прадугледжана адмена абмежавання на памер пенсіі пенсіянерам, якія працуюць. Чакаецца, што гэта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць выкарыстання на рынку працы асоб пенсіённага ўзросту.
Раней мы паведамлялі, што у цяпер кожны чацвёрты жыхар Беларусі — пенсіянер. Выдаткі на выплату пенсій складаюць штогод каля 9% ВУП Беларусі.
Разам з тым кожны пяты пенсіянер працягвае працаваць. Гэта 445 тыс. чалавек ці 21,5 працэнта ад агульнай колькасці пенсіянераў.
Палажэнні згаданага ўказа набудуць моц з 1 студзеня 2025 года.
Як паведамляецца, працоўныя пенсіі зараз будуць выплачвацца без прымянення абмежавання па індывідуальным каэфіцыенце заробку (ІКЗ) не звыш 1,3.
Па ўказе павялічыцца тэрмін падачы заявы аб назначэнні пенсіі. У прыватнасці, уводзіцца права звароту з заявай як за месяц да ўзнікнення права на пенсію, так і на працягу аднаго месяца пасля ўзнікнення права на пенсію. Калі гэты тэрмін вытрыманы, пенсію прызначаць з дня ўзнікнення права на яе. Пры пазнейшай даце звароту з заявай пенсія будзе прызначацца з дня звароту па яе.
Зменены і парадак вызначэння заробку для вылічэння пенсіі.
Указам фіксуецца дзейны 30-гадовы перыяд для разліку індывідуальнага каэфіцыента заробку.
вх