Беларуская Служба

У Вільні паставілі гадзіннік, які адлічвае час да адключэння энергетычных сетак краін Балтыі ад сетак Беларусі і Расіі

31.10.2024 15:31
У Вільні адмысловы гадзіннік адлічвае час да адключэння электрасетак краін Балтыі ад Беларусі і Расіі. Літва, Латвія і Эстонія сінхранізуюць свае сістэмы з заходнееўрапейскімі сеткамі роўна праз 100 дзён.
zdjęcie ilustracyjne.
zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock

Гадзіннік быў усталяваны ў Віленскім музеі энергетыкі. Як падкрэслілі ўлады ў Вільні, ён вымярае час да дасягнення «энергетычнай незалежнасці краін Балтыі».

Цяпер Літва, Латвія і Эстонія ўваходзяць у старую, агульную, постсавецкую энергасістэму БРЭЛЛ, куды ўваходзяць таксама Расія і Беларусь.

«Нашай доўгатэрміновай мэтай было пакінуць гэтую непрыемную кампанію», — заявіла падчас цырымоніі прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ.

8 лютага наступнага года мы будзем адключаны ад гэтай сістэмы. У гэты дзень плануецца правесці сумеснае выпрабаванне для трох краін Балтыі. Пасля гэтага вяртання да старой сістэмы не будзе.

9 лютага сеткі Літвы, Латвіі і Эстоніі павінны пачаць працу з сеткамі Заходняй Еўропы. «Гэта апошні савецкі элемент у нашых краінах. Цяпер мы далучымся да еўрапейскай сям'і і праз сто дзён будзем больш стабільнымі і незалежнымі», - заявіў міністр клімату і энергетыкі Латвіі Каспарас Мельніс.

У ліпені аператары сістэм перадачы электраэнергіі краін Балтыі паведамілі Расіі і Беларусі, што не будуць працягваць дзеючы кантракт і выйдуць са старой сістэмы ў лютым наступнага года.

IAR/вх