У Магілёўскай ВК-15 памёр 22-гадовы палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. Гэтую інфармацыю пацвердзіла «Зеркалу» крыніца, блізкая да сям'і.
«Я не магу паведаміць дэталі, але пацвярджаю, што Дзмітрый Шлетгаўэр памёр у калоніі», —цытуе крыніцу медыя.
Дзмітрый Шлетгаўэр — грамадзянін Расіі. У жніўні стала вядома, што яго прыгаварылі да 12 гадоў калоніі па артыкулах аб шпіянажы (артыкул 358 КК) і садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (артыкул 361-4 КК).
Мужчына быў ураджэнцам расійскага Слаўгарада, з 2018 года меў беларускі від на жыхарства. Працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.
вх