У Вільні на магіле беларускага добраахвотніка Аляксандра Царука невядомыя разбілі партрэт і перавярнулі лампады. Пра гэта «Медыязоне» расказала Вольга, дачка беларуса.
«На магіле разарваны сцяг, проста адарваны ад флагштока. Разбіты партрэт, перавернуты лампады. На суседніх магілах нічога падобнага няма, таму мы ўпэўненыя, што гэта не вецер», - сказала Вольга. Дзяўчына падала заяву ў паліцыю, яе прынялі.
Аляксандр Царук памёр у красавіку. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ён адправіўся добраахвотнікам у склад палка Каліноўскага. Вярнуўся з вайны вясной 2022-га з-за праблем са здароўем. Падчас абследавання ў 55-гадовага Аляксандра выявілі злаякасную пухліну - плоскаклетачную карцынаму галавы і шыі.
аз