Масавыя затрыманні людзей прайшлі 31 кастрычніка ў Навагрудку, паведамляюць праваабаронцы. Да грамадзян прыходзілі а 7:00 гадзіне раніцы. Сілавікі праводзілі ператрусы ў дамах і кватэрах. Вядома, што некаторых затрымлівалі цэлымі сем'ямі. На дадзены момант колькасць затрыманых невядомая.
Па ўсёй краіне цяпер праходзяць палітычныя затрыманні перад гэтак званымі «прэзідэнцкімі выбарамі».
вс