Беларуская Служба

Аляксандру Фядуту споўнілася 60 гадоў

03.11.2024 13:11
Свой юбілей філосаф, літаратуразнаўца і палітолаг праводзіць за кратамі.
Аляксандр Фядута падчас судаScreenshot Youtube

Сёння 60 гадоў споўнілася Аляксандру Фядуту. Свой юбілей філосаф, літаратуразнаўца і палітолаг праводзіць за кратамі, нагадвае «Еўрарадыё».

У свой час Фядута быў у камандзе Лукашэнкі і крыху працаваў у ягонай адміністрацыі. Але пасля выхаду ў адстаўку стаў адным з самых яскравых крытыкаў беларускага дыктатара.

Фядута - спецыяліст у галіне эліталогіі, публічнай палітыкі і палітычных тэхналогій. У красавіку 2021 года ён быў затрыманы ў Маскве па нібыта справе аб замаху на Лукашэнку. Яго прыгаварылі да 10 гадоў калоніі.

Адрас для лістоў: ВК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

вс