Беларуская Служба

Праваабаронцы даведаліся пра падрабязнасці зачыстак 31 кастрычніка і 1 лістапада

04.11.2024 11:21
Частка людзей знаходзіцца за кратамі, частка — выйшла на волю ў якасці сведкаў па крымінальнай справе.
Ілюстрацыйны здымакvero_vig_050/Pixabay

Праваабаронцам стала вядома, што ў межах зачысткі 31 кастрычніка і 1 лістапада да шэрагу людзей па ўсёй краіне прыходзілі супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы, узбуджанай паводле арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

Частка людзей знаходзіцца за кратамі, частка — выйшла на волю ў якасці сведкаў па крымінальнай справе. Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытанні наконт дваровых чатаў, якія былі асабліва папулярныя ў паслявыбарчыя часы.

Вясна/ав