Беларуская Служба

Вядомы імёны ўсіх патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі

04.11.2024 15:58
Збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў пачнецца 7 лістапада.
Ілюстрацыйнае фотаФота: Праваабаронцы за свабодныя выбары

Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўныя групы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка, Вольгі Чамаданавай, Ганны Канапацкай, Сяргея Бобрыкава, Сяргея Сыранкова.

Былі адхіленыя заяўкі ініцытыўных груп Дзіяны Кавалёвай, Віктара Кулешы, Юрыя Губарэвіча і Аляксандра Драздова.

Збор подпісаў, падчас якога трэба сабраць 100 000, пачнецца 7 лістапада і скончыцца 6 снежня.

З 22 па 31 снежня ўключна ЦВК мае магчымасць рэгістраваць кандыдатаў або адмаўляць ім у рэгістрацыі.

Сёмыя чарговыя выбары беларускага прэзідэнта адбудуцца 26 студзеня 2025 года.

вх