Беларуская Служба

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек

05.11.2024 15:25
На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 1 тыс. 312 палітычных зняволеных.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Fanni_2021

Колькасць палітычных зняволеных у Беларусі працягвае расці, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Так, палітвязнямі прызнаныя Анатоль Чурыкаў, Ілля Лукашэнка, Пётр Кавалёў, Валерый Мароз, Сяргей Пятручык, Андрэй Карчага, Дзмітрый Буланаў, Яўген Бычко, Аляксандр Клімашэвіч, Сяргей Нічыпарук, Аляксандр Мартысевіч, Анастасія Фосцій, Дзмітрый Шчэрба і Аляксандр Шукайла. Ім выставілі абвінавачванні, узялі пад варту ці вынеслі прысуды па артыкуле «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Праваабаронцы лічаць гэтыя справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення вязняў.

На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 1 тыс. 312 палітычных зняволеных.

вс