Афіцыйны прадстаўнік ЕС па знешніх сувязях Петэр Стана выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Дзмітрыя Шлетгаўэра. Стано адзначыў, што Шлетгаўэр cтаў сёмым палітычным зняволеным, які памёр у Беларусі.
«Ён толькі што стаў бацькам, гэта сумна і паказвае бесчалавечную прыроду рэпрэсій Лукашэнкі», — напісаў ён.
Афіцыйны прадстаўнік ЕС па знешніх сувязях таксама заклікаў да неадкладнага вызвалення 1300 палітвязняў у Беларусі, якія «ўтрымліваюцца рэжымам у жахлівых умовах».
Пра смерць палітвязня Змітра Шлетгаўэра стала вядома на мінулым тыдні. 22-гадовы хлопец адбываў тэрмін у ПК-15, што ў Магілёве. Сёння знаёмы сям’і Шлетгаўэра распавёў «Люстэрку», якую прычыну медыкі паказалі ў пасведчанні аб смерці — «механічная асфіксія». Вельмі часта такі запіс робяць пры самагубствах.
Люстэрка/ав