Беларуская Служба

Беларускі форвард, які атрымаў польскае грамадзянства, гатовы гуляць за зборную Польшчы

18.11.2024 11:06
Працэс атрымання грамадзянства заняў каля двух гадоў.
    (  )   .
Беларускі хакеіст Мікалай Сыты (з правага боку) атрымаў польскае грамадзянства.Фота: torunskihokej.pl

25-гадовы беларускі форвард хакейнага клуба «Торуні» (kh energа toruń) Мікалай Сыты атрымаў польскі пашпарт.

«Калі ласка, клічце мяне Мікалай, з гэтага моманту мы будзем выкарыстоўваць польскае імя. Я рады, што ў мяне ўжо ёсць польскае грамадзянства, гэта было крыху нервова, але ўсё скончылася добра. Пакуль тэлефон зборнай Польшчы не звоніць, але я буду рады згуляць за зборную Польшчы», — цытуе Сытага прэс-служба клуба.

Сыты выступае за «Торунь» з 2021 года. У бягучым сезоне ён набраў 16 (7+9) ачкоў у 16 матчах чэмпіянату Польшчы. Пасля першага сезона гульні ён пачаў старанні за польскі пашпарт і фармальна больш чым праз два гады атрымаў дакументы, якія пацвярджаюць польскае грамадзянства.

Крыніца: belarushockey.com / hokej.net

нг