Беларуская Служба

Курс долара ў Беларусі другія таргі запар дасягае гістарычнага максімуму

18.11.2024 12:30
Курс долара ЗША ў выніку біржавых таргоў 18 лістапада пабіў папярэдні рэкорд і вырас да 3,3899 беларускага рубля.
Долары ЗШАpixabay.com/CC0 Public Domain

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 18 лістапада быў пераўзыдзены папярэдні рэкорд курсу амерыканскай — цяпер курс устанавіўся на пазнацы 3,3899 рубля за 1 долар ЗША. 1 еўра каштуе 3,5746 рубля, паведамляе «Свабода».



На таргах 16 лістапада курс долара ЗША дасягаў 3,38 рубля, што таксама было гістарычным максімумам. Папярэдні гістарычны максімум быў вызначаны 14 лістапада, калі курс долара ЗША вырас да 3,3635 беларускага рубля. Перад гэтым 10 кастрычніка долар падаражэў на 0,31% і стаў каштаваць 3,3 рубля, гэта таксама быў гістарычны максімум.

На курсе беларускага рубля да долара адбілася зніжэнне расійскага, тлумачылі эканамісты. А таксама рост кошту долара ў свеце. Абумоўлена гэта тым, што такое часта адбываецца на фоне няпэўнасці. Цяперашнія прычыны — нестабільнасць на Блізкім Усходзе, а таксама карэктаванне эканамічных прагнозаў у ЗША, а менавіта звестак аб працоўным рынку.

Па ступені абясцэньвання нацыянальнай валюты да амерыканскага долара (з 1991 года) Беларусь застаецца лідарам сярод былых рэспублік СССР, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз валютных курсаў без уліку грашовых рэформаў.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Узбекістан, Туркменістан, Украіна і Грузія.

аз