Беларуская Служба

Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця распавялі, чаму ў Беларусі растуць цэны

18.11.2024 16:32
Еўразійскі банк развіцця прагназуе, што рост цэн у Беларусі па выніках года складзе 8%.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У цэлым інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку запаволілася і склала ў гадавым выражэнні 5,9%, пасля 6% у верасні, паведамілі спецыялісты Еўразійскага банка развіцця ў чарговым аглядзе.



Асноўным фактарам росту коштаў стала падаражэнне нерэгулюемых паслуг, бо інфляцыя ў гэтым сектары павысілася да 6% у кастрычніку пасля 5,6% у верасні. Эксперты дадалі, што паслугі падаражэлі з-за істотнага павелічэння выдаткаў на аплату працы і высокага ўзроўню спажывецкага попыту.

У банку таксама адзначылі, што працягваецца паскарэнне базавай інфляцыі, якая дасягнула 5,3% у кастрычніку пасля 5,1% у верасні і 4,8% у жніўні.

У таварным сегменце інфляцыя заставалася ўмеранай, дзякуючы ўздзеянню мер цэнавага рэгулявання. Інфляцыя харчовага кошыка склала 7,2% у кастрычніку пасля 7,5% у верасні — ключавым фактарам стала зніжэнне коштаў на гародніну.

«Радыё Рацыя» нагадвае, што Еўразійскі банк развіцця прагназуе, што рост цэн у Беларусі па выніках года складзе 8%, Міжнародны валютны фонд – 6%, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця — 5,8%.

аз

Курс долара ў Беларусі другія таргі запар дасягае гістарычнага максімуму

18.11.2024 12:30
Курс долара ЗША ў выніку біржавых таргоў 18 лістапада пабіў папярэдні рэкорд і вырас да 3,3899 беларускага рубля.