Беларуская Служба

У Чарнагорыі абмяркоўваюць увядзенне віз для беларусаў

18.11.2024 17:32
На гэтым настойваюць еўрапейскія чыноўнікі, аднак канкрэтныя тэрміны ўвядзення змен не называюцца.
Сцяг Чарнагорыіjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Чарнагорыі абмяркоўваюць увядзенне візаў для грамадзянаў Беларусі і Расіі, каб адаптаваць свае правілы ўезду да палітыкі Шэнгенскай зоны. Паводле газеты Dan, на якую спасылаецца «Люстэрка», Чарнагорыі як кандыдату на ўступленне ў ЕС трэба правесці сур'ёзныя рэформы ў сферы візавай палітыкі, у тым ліку гарманізацыю з правіламі, якія дзейнічаюць у Шэнгенскай зоне.



На гэтым настойваюць еўрапейскія чыноўнікі, аднак канкрэтныя тэрміны ўвядзення змен не называюцца.

Сярод іншага ЕС патрабуе ад кандыдатаў на ўступленне ўвесці візавы рэжым у дачыненні да грамадзян трэціх краін, якім неабходна атрымліваць візы для ўезду ў дзяржавы Еўрасаюза. Сярод такіх краін - Расія, Беларусь, Кітай, Іран і іншыя.

Адзначым, зараз беларусы могуць знаходзіцца ў Чарнагорыі без візы на працягу 30 дзён. Выданне падкрэслівае, што ўвядзенне віз для грамадзян Беларусі і Расіі можа заўважна паўплываць на прыток турыстаў з гэтых краін, а таксама скараціць іх значны ўклад у мясцовую эканоміку.

З іншага боку, для еўраінтэграцыі Чарнагорыі неабходна адаптаваць сваю палітыку да правіл Шэнгенскай зоны. Да таго ж газета адзначае рост напружанасці ў адносінах паміж Чарнагорыяй і Расіяй, дзе ў апошнія гады практыкуюць узаемную высылку дыпламатаў.

Верагодна, балканская дзяржава будзе дабівацца канкрэтных дамоўленасцей для асобных краін у ходзе перагавораў аб уступленні ў ЕС. Але шанцы на тое, што еўрапейскія чыноўнікі пагодзяцца на сур'ёзныя ўступкі, адносна невялікія, падсумоўвае выданне.

аз