Беларуская Служба

BEROC: У 2025 годзе попыт на беларускую прадукцыю ў Расіі можа знізіцца  

19.11.2024 16:44
Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі складзе, паводле акэнкі экспертаў, 0–2% ВУП.
МТЗWikipedia

У 2025 годзе вонкавыя ўмовы могуць стаць «менш спрыяльнымі» для нарошчвання экспартных паставак беларускай прадукцыі, гаворыцца ў аглядзе даследчага цэнтра BEROC, якое цытуе выданне «Позірк»

«У Расіі чакаецца запаволенне росту попыту ў асяроддзі ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі, абмежаванні льготных іпатэчных праграм і планаванага расійскімі ўладамі паслаблення бюджэтнага стымулу. Гэта акажа стрымліваючае ўздзеянне на попыт на беларускі экспарт», — адзначаюць эксперты.

Разам з тым, паводле ацэнкі аўтараў агляду, імпарт у 2025 годзе «будзе захоўвацца павышаным».

Паводле прагнозу BEROC, стаўка рэфінансавання (пры адсутнасці «моцных шокаў») захаваецца на ўзроўні каля 9,5% у 2025 годзе: «Нельга выключаць яе невялікага павышэння пасля завяршэння электаральнай кампаніі для недапушчэння змякчэння грашова-крэдытных умоў пры павышэнні інфляцыі».

«У выніку эканоміку ў базавым сцэнары, пры адсутнасці моцных шокаў і жорсткай пасадкі, чакае павольнае астыванне і запаволенне прыросту ВУП з прыкладна 4,3% у 2024-м да прыкладна 1,5–2,5% у 2025-м», — прагназуе BEROC.

Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі складзе, паводле акэнкі экспертаў, 0–2% ВУП.

эж

Былых намеснікаў гендырэктараў БелАЗ і МТЗ разам з падначаленымі асудзілі за хабар

29.12.2023 12:46
Яны атрымалі да 12 гадоў зняволення.