Беларуская Служба

Памілаваны 32 асобы, асуджаныя за ўчыненне экстрэмісцкіх злачынстваў

20.11.2024 15:31
Гэта 8 жанчын і 24 мужчыны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Аляксандрам Лукашэнкам памілаваны яшчэ 32 асобы, асуджаныя за ўчыненне экстрэмісцкіх злачынстваў. Пра гэта паведаміла яго прэс-служба.

«Усе яны прызналі віну, раскаяліся ў зробленым і хадайнічалі аб памілаванні. 17 чалавек маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. У 17 асуджаных ёсць дзеці, з іх двое - шматдзетныя. 9 памілаваных - старэйшыя за 50 гадоў», - паведамляецца.

Канстатуецца, што Міністэрства ўнутраных спраў забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі.

ав