Ліхтэнштэйн пашырыў санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў і прывёў іх у адпаведнасць з апошнім пакетам санкцый ЕС, прынятым 29 чэрвеня 2024 года, а таксама сінхранізаваў з абмежаваннямі, уведзенымі супраць Расіі. Пра гэта паведамляецца на сайце ўрада Ліхтэнштэйна.
Рашэнне аб пашырэнні абмежаванняў (фінансавых, таварных і гандлёвых) урад краіны прыняў 19 лістапада 2024 года. Гэта зроблена для таго, каб не дапусціць абыходу санкцый супраць Расіі праз Беларусь.
Сярод ключавых элементаў санкцый - забарона на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння, тавараў марскога суднаходства, прадметаў раскошы. Таксама забаронены імпарт золата, алмазаў, гелію, вугалю, нафты (у тым ліку сырой) з Беларусі. Уведзена забарона на прадастаўленне пэўных паслуг, пашыраны абмежаванні ў сферы аўтамабільных перавозак грузаў па тэрыторыі Еўрасаюза.
Акрамя таго, эканамічных аператараў ЕС абавязалі прапісваць у будучыя кантракты пункт аб забароне рээкспарту ў Беларусь.
ав