Падчас сустрэчы Ціханоўская падзякавала канадскаму боку за падтрымку беларускіх незалежных СМІ. Канада пашырыла праграму падтрымкі да 1 мільёна долараў і плануе працягнуць яе ў наступным годзе, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Ціханоўскай.
Канада аб'явіла аб пачатку стратэгічных кансультацый з дэмакратычнай Беларуссю. Першае паседжанне запланавана на 26 лістапада. На ім абмяркуюць падтрымку СМІ, прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы і развіццё дэмакратыі.
На сустрэчы Ціханоўская прапанавала Канадзе далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных. Таксама абмяркоўваўся пазоў Літвы супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе і магчымасць выдачы ордэра на ягоны арышт.
У кантэксце падзей ва Украіне Ціханоўская падкрэсліла, што Беларусь не павінна стаць разменнай манетай у перамовах, а расійскія войскі і ядзерная зброя павінны пакінуць тэрыторыю краіны.
Бакі таксама абмеркавалі падтрымку дэмакратычнай Беларусі падчас маючага адбыцца старшынства Канады ў «вялікай сямёрцы».
вх