Мастакоў Людмілу Шчамялёву і Ігара Рымашэўскага абвіначваюць у «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), яны знаходзяцца ў СІЗА.
Праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі, паведамляе ПЦ «Вясна».
Людміла Шчамялёва — дачка народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Яна працуе ў галіне станковага жывапісу, манументальнага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Працы Людмілы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, галерэі Webkunsthaus у Германіі, у прыватных калекцыях у розных краінах.
Ігар Рымашэўскі працуе ў галіне жывапісу, прыкладнога і манументальнага мастацтва. Карціны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі і ў Мастацкім фондзе Рэспублікі Беларусь, у галерэі Webkunsthaus у Германіі, у галерэі Schaer und Wildbolc у Швейцарыі, у прыватных калекцыях у розных краінах.
Людміла Шчамялёва і Ігар Рымашэўскі не толькі калегі, а таксама сужонцы.
вх